Зорная (Баранавіцкі раён)
Вёска
Зорная
|
Зо́рная[1] (трансліт.: Zornaja, руск.: Зорная) — былая вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 7 км на захад ад цэнтру Баранавіч. Уваходзіла ў склад Навамышскага сельсавета. У 2012 годзе вёска Зорная ўвайшла ў склад горада Баранавічы[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Раней населены пункт меў назву Муцькавічы, якая ўпамінаецца ў дакументах 1798 года.
У 1897 годзе вёска Муцькавічы ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі хлебазапасны магазін і капліца.
У пачатку XX стагоддзя 39 двароў, 282 жыхары.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У 1969 годзе вёска Муцькавічы перайменавана ў Зорную.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 21 двор, 219 жыхароў (1897)
- 43 двары, 358 жыхароў (1909)
- 36 дамоў, 187 жыхароў (1921)
- 411 жыхар (1959)
- 142 двары, 724 жыхары (1998)
- 337 гаспадарак, 964 жыхары (2005)
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Брацкая магіла савецкіх воінаў.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]У 1949 годзе ў вёсцы нарадзіўся Уладзімір Сцяпанавіч Русак, праваслаўны публіцыст, даследчык гісторыі Рускай праваслаўнай царквы.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Указ № 306 от 9 июля 2012 г. О некоторых вопросах административно-территориального устройства г. Барановичи и Барановичского района
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Вёска Мускевічы на мапе